"Люблю грозу в начале мая…" Інфармацыя МНС

Дата: 21 мая 2018 в 11:42
348 просмотров

Навальніца вельмі прыгожая прыродная з'ява, але, на жаль, не бяспечнае. Каб яна не заспела вас знянацку, варта прытрымлівацца пэўных правілаў паводзін.

Навальнічны перыяд у Беларусі пачынаецца з сярэдзіны красавіка і сканчаецца звычайна ў пачатку кастрычніка. У гэтыя дні мы часцей праводзім час на свежым паветры, тым самым міжволі становімся мішэнню грамабоя Пяруна.
Каб іншы раз не трапляць пад гнеў ўладара навальнічных хмар, прыслухайцеся да нашых парад.
Навальніца заспела вас дома? Не спяшайся ўздыхаць з палёгкай, бо нават тоўстыя сцены роднага прытулку не зьяўляюцца 100% гарантам бяспекі.
Ужо чутныя грымоты, а вы гуляеце ў вадаёма? Неадкладна пакіньце дадзеную тэрыторыю. Запомніце, гэта месца з'яўляецца адным з самых небяспечных!
Навальніца пачалася раптоўна, а вы за рулём? Не хвалюйцеся, аўтамабіль - не самае дрэннае сховішча ад грому і маланкі. Спыніце машыну далей ад дрэў і ліній электраперадач. Заглушыце рухавік, зачыніце ўсе вокны і выключыце аўдыёсістэму.
Прагулка ў лесе пад грымотамі, магчыма, і рамантычнае баўленне часу. Але каб такі паход не скончыўся жаласна, хавайцеся ад непагадзі пад самым нізкім дрэвам або хмызняком.
У час навальніцы варта заўсёды адключаць мабільныя тэлефоны - яны могуць прыцягнуць разрад атмасфернай электрычнасці. Абавязкова зніміце з сябе ўсе ўпрыгожванні, і пакладзіце іх на адлегласці не менш за пяць метраў. На адкрытым прасторы катэгарычна забаронена хавацца паблізу адзінокіх дрэў, металічных канструкцый і сеткаватых агароджаў. Не рабіце рэзкіх рухаў, не прыцягвайце да сябе лішняй увагі.
Ну а калі бяда ўсё-такі здарылася, ня бойцеся падысці да пацярпелага і аказаць першую медыцынскую дапамогу.
Будзьце пільныя і не стаўцеся нядбала да ўсіх мер сваёй бяспекі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.