Нябачная небяспека

Дата: 24 апреля 2018 в 09:25
456 просмотров

Нажаль штогод фіксуюцца выпадкі атручвання ўгарным газам і наш раён не выключэнне.

Так 7 красавіка ў цэнтральную раённую бальніцу з прыкметамі атручвання ўгарным газам былі дастаўлены двое дзяцей з вёскі Бабунічы. Напярэдадні дзеці прыехалі да бабулі ў госці, з вечара гаспадары прапалілі печку, але зараней зачынілі печкавую засаўку. Раніцай і дзеці, і дарослыя адчулі нядужанне, бацькі забілі трывогу і звярнуліся ў хуткую дапамогу. Шчаслівае заканчэнне абставінаў, дапамагло пазбегнуць трагедыі.
МНС нагадвае, што для выяўлення ўгарнага газу існуе апавяшчальнік ўгарнага газу - аўтаномны прыбор, які пры выяўленні СО у памяшканні, падае гукавы альбо светлавы сігнал. На жаль, многія задумваюцца аб усталяванні гэтага прыбора толькі, калі ўжо маюць сумны вопыт. Апавяшчальнік угарнага газу вы можаце набыць у гарадскіх крамах Петрыкаўскага РайПо альбо па заяўках у любой краме раёна. Беларускі прыбор разлічаны на 10 гадоў эксплуатацыі, нейкага спецыяльнага абслугоўвання апавяшчальнік угарнага газу не патрабуе.
Было б памылкай думаць, што пагроза атручвання існуе толькі ў дамах з пячным ацяпленнем. Вокіс вугляроду ўтвараецца пры няпоўным згаранні любога паліва. Газ, вугаль, дровы, бензін і гэтак далей - не мае значэння. Розная толькі ступень рызыкі. Пры нармальна працуючай сістэме дымаадводу адбываецца поўнае згаранне газу ў газазабяспечваючым абсталяванні, і СО не вылучаецца. Але, калі дымаадводны канал засмечваецца ці па нейкіх іншых прычынах у ім прападае цяга, угарны газ пачынае назапашвацца ў памяшканні. Таму пры эксплуатацыі газавага абсталявання неабходна памятаць, што стан дымавых і вентыляцыйных каналаў падлягае перыядычнай праверцы спецыялізаванымі арганізацыямі. Для паўторных (перыядычных) праверак з афармленнем акта ўстаноўленай формы вы можаце звярнуцца ў Петрыкаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.