Дзень адчыненых дзвярэй БДТУ

Дата: 12 марта 2018 в 16:39, Обновлено 12 марта 2018 в 16:51
395 просмотров

Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт» (далей - БДТУ), вядучы універсітэт, які ажыццяўляе падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для хімічнай, лясной, дрэваапрацоўчай, паліграфічнай галін, IT-індустрыі, запрашае навучэнцаў і супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў адукацыі, а таксама іншых зацікаўленых асобаў на Дзень адчыненых дзвярэй БДТУ, які адбудзецца 1 красавіка 2018 г. (пачатак у 12.00) па адрасе г. Мінск, вул. Свярдлова 13-а.

На Дні адчыненых дзвярэй будуць прадстаўлены спецыяльнасці, на якія плануецца ажыццяўляць прыём абітурыентаў у 2018 г., асаблівасці правядзення цэнтралізаванага тэставання і іншая важная інфармацыя.
Для ўдзельнікаў Дня адчыненых дзвярэй будуць арганізаваны экскурсіі па вучэбных кабінетах і лабараторыях, у якіх праводзяцца заняткі, для азнаямлення з матэрыяльна-тэхнічнай базай і сацыяльна-бытавымі ўмовамі навучання ў БДТУ.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. (8017) 327-06-91; (8029) 122-81-03 або e-mail: pk@belstu.bv (прыёмная камісія БДТУ).

<object><embed height="500" src="https://content.schools.by/konkovichi/library/Буклет_БГТУ_для_абитуриентов.pdf" width="700"></embed></object>

Спампаваць (PDF, 4.5MB)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.