Акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

Дата: 26 февраля 2018 в 13:26
331 просмотр

З 1 па 30 сакавіка ў Петрыкаўскім раёне будзе праходзіць акцыя МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!».

Акцыя складаецца з трох этапаў. На першым этапе ратавальнікі правядуць адзіны дзень грамадзянскай абароны ва ўстановах адукацыі раёна з адпрацоўкай плана эвакуацыі. У рамках другога этапу работнікі МНС выступяць на бацькоўскіх сходах у школах, дзе абмяркуюць пытанні бяспекі дзяцей, а таксама адкажуць на ўсе пытанні, што цікавяць бацькоў. На заключным этапе ратавальнікі правядуць прафілактычную працу па навучанні персаналу гасцініц горада Петрыкаў і аг. Ляскавічы, дзе раскажуць аб паводзінах у надзвычайных сітуацыях, правілах вызаву службы выратавання і дзеяннях па сігнале «Увага Усім».
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.