Акцыя «Бяспека ў кожны дом".

Дата: 29 января 2018 в 13:56, Обновлено 29 января 2018 в 14:01
318 просмотров

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У большасці выпадкаў вогненныя надзвычайныя здарэнні - гэта вынік бестурботнасці і пагарды правіламі бяспекі.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 1 па 28 лютага на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «Бяспека - у кожны дом!".

Акцыя пройдзе ў чатыры этапы, будуць задзейнічаны аддзялення дзённага знаходжання цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, школы, а таксама арганізацыі Петрыкаўскага раёна. Заключны этап акцыі пройдзе ў месцах з масавым знаходжаннем людзей. У акцыі прымуць удзел актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і іншыя зацікаўленыя арганізацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.