Бяспечныя месцы - бяспечныя гульні

Дата: 19 декабря 2017 в 19:20
371 просмотр

У апошні час пачасціліся выпадкі траўміравання дзяцей на аб'ектах незавершанага будаўніцтва, закінутых і недабудаваных будынкаў.

Каб не дапусціць здарэнняў з дзецьмі і падлеткамі, якія залазяць туды, рызыкуючы жыццём, работнікі пракуратуры і раённага аддзела па НС Петрыкаўскага раёна, адправіліся ў рэйд па населеных пунктах Капцэвічскага і Петрыкаўскага сельскага Савета.

Як аказалася, на тэрыторыі раёна такія будынкі не рэдкасць. У ходзе абследавання, выяўлены пустуючыя будынкі, якія знаходзяцца ў аварыйным стане. Па выніках рэйду, уласнікам будуць накіраваныя рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў. Акрамя таго, напярэдадні канікул і для прадухілення няшчасных выпадкаў, работнікі МНС звяртаюцца да бацькоў з просьбай сістэматычна растлумачваць дзецям і падлеткам небяспека гульняў на тэрыторыі недабудаваных аб'ектаў, рэгулярна сачыць за месцазнаходжаннем дзяцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.