Суботні школьны дзень 11.11.2017

Дата: 11 ноября 2017 в 20:54, Обновлено 13 ноября 2017 в 09:05
441 просмотр

У бібліятэцы прайшла віктарына “Вітамінная азбука”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, малявалі садавіну і агародніну.

                            

На аб’яднанні па інтарэсах “Фантазія” вучні разам з педагогам выраблялі сувенір “Сімвал года” – сабаку.

                 

Прайшлі індывідуальныя заняткі ў 11 класе па беларускай мове па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання. Настаўнік Сыцька Л.М. звярнула асаблівую ўвагу на цяжкія пытанні сінтаксісу.

                            

  На аб’яднанні па інтарэсах “Сувенір” вучні працягвалі асвойваць тэхналогію вышывання крыжыкам.
                         

   Для вучняў школы прайшло  мерапрыемства “Эканомце самі, эканомце з намі”
 

             

Міцура А.В. рыхтавала вучняў 10 класа да цэнтралізаванага тэсціравання. Тэма заняткаў “Правапіс некаторых спалучэнняў зычных”.

                                  



 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.