Акцыя «За бяспеку разам»

Дата: 12 октября 2017 в 21:53, Обновлено 26 октября 2017 в 13:50
420 просмотров

Акцыя «За бяспеку разам!» У перыяд з 16 кастрычніка па 14 лістапада 2017 года праводзіцца рэспубліканская пажарна – прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.

У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях з 16 кастрычніка па 14 лістапада 2017 года арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні ажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд «За бяспеку разам».

Да акцыі далучыліся Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі.

Акцэнт пры правядзенні акцыі робіцца на абследаванні супраць пажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і іншых груп павышанай сацыяльнай рызыкі, правядзенні з грамадзянамі інструктыўна-растлумачальнай працы па захаванні правіл пажарнай бяспекі, інфармаванні насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.
Запрашаем прыняць удзел у акцыі ўсіх грамадзян!

Праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, у выпадкі адсутнасці усталюйце іх ў жылых памяшканнях домаўладання (кватэры), звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання ў сваіх домаўладаннях, электрычнай праводкі.

Памятаеце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзены на іх уласнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.