Суботні школьны дзень 21.10.2017

Дата: 21 октября 2017 в 20:59, Обновлено 23 октября 2017 в 14:51
Автор: Дыба Р. В.
359 просмотров

Дзеці на аб’яднанні па інтарэсах “Фантазія” вучыліся вырабляць спіральнае пляценне з пяці саломін. Педагог навучыла дзяцей якасна апрацоўваць салому, загінаць яе у правільным парадку.

На аб’яднанні па інтарэсах “Сувенір” навучэнцы асвойвалі гарызантальны рад крыжыкаў. Асаблівую цікавасць да вышывання праявілі хлопчыкі і ўважліва сачылі за педагогам.

Бібліятэкар правёў з дзецьмі пачатковых класаў “Падарожжа па казачнай краіне”. Вучні разгадвалі казкі па малюнках, па прадметах, пазнаёміліся з новымі беларускімі казкамі.

Сярод вучняў 9-11 класаў прайшлі алімпіяды па беларускай і рускай мовах і літаратуры.

Таксама было цікавым і пазнавальным мерапрымствам “Я б у выратавальнікі пайшоў, няхай мяне навучаць” з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій. Настаўнікам былі падрыхтаваны цікавыя заданні і конкурсы.

    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.