Першы дзень ў аздараўленчым лагеры "Вясёлка"

Дата: 10 июня 2024 в 15:22, Обновлено 11 июня 2024 в 00:31
40 просмотров

Першы  дзень у  аздараўленчым  лагеры "Вясёлка" "Конкавіцкай сярэдняй  школы"  распачаўся з урачыстай лінейкі, на  якой дзеці ўзнялі  сцяг  Рэспублікі Беларусь пад гімн. Быў абмеркаваны расклад дня выхаванцаў, а  таксама закрануты пытанні  бяспекі. Вырашана  на агульным сходзе, што гэта змена  будзе праходзіць у  тыт-ток -фармаце. Выхаванцы  будуць дзяліцца вясёлымі  прыгодамі і  цікавымі падарожжамі, а  таксама ўражаннямі ад іх.

Урачыстая лінейка адкрыцця лагера "Вясёлка"

Вясёлая зарадка ў "Вясёлцы"

Яркім  уражаннем першага дня ў лагеры была экаэкскурсія да ветурача Васілец Ю.А. , акая  расказала дзецям аб правілах звароту з дамашнімі жывёламі. Асобна  абмеркавалі пытанне "Ахова жывёльнага і расліннага свету". Да слова кажучы, дзеці  вельмі  любяць наведвацца да Юліі Анатольеўны. Яна  вельмі  цікава расказвае, вельмі  ветліва  сустракае і без пачастункаў дамоў не  адпускае. Дзякуем за добры  на  строй!

Відэа Экаэкскурсія "Ахова жывёл"

Фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.