"Выбары. Будзь у тэме!"

Дата: 25 января 2024 в 18:59, Обновлено 26 января 2024 в 19:03
44 просмотра

Кожны чалавек, які дасягнуў паўналецця, так ці інакш, уяўляе, што такое выбары. Бо абавязак грамадзян-удзельнічаць у палітычным жыцці сваёй краіны. Фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі з дзяцінства-аснова здаровага, адказнага, неабыякавага да жыцця сваёй краіны грамадства.
У ДУА "Конкавіцкая сярэдняя школа" адбылася дыялогавая пляцоўка "100 пытанняў даросламу" па тэме "Выбары. Будзь у тэме!" з дэпутатамі мясцовага савета, а таксама з членамі і старшынёй выбарчай камісіі. На пытанні дзяцей прагучалі вычарпальныя адказы. Яны даведаліся, як праходзіць працэдура галасавання, у чым заключаецца. Азнаёміліся з узорам бюлетэня і навучыліся яго запаўняць, а яшчэ азнаёміліся з адказнасцю за фота запоўненага бюлетэня і распаўсюджванне яго ў сетцы Інтэрнэт.
Мы ўдзячныя ўсім, хто прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы!

Фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.