Прафарыентацыя з Грыгор'евым К., курсантам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь

Дата: 23 декабря 2023 в 17:05
69 просмотров

 Прафарыентацыя
Вырашыўшы стаць афіцэрам, малады чалавек авалодае прэстыжнай спецыяльнасцю, якая дазволіць з упэўненасцю глядзець у будучыню. Менавіта такую магчымасць дае Ваенная акадэмія, якая з'яўляецца галоўным носьбітам традыцый ваеннай адукацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
23.12.2023 года адбылася сустрэча навучэнцаў 6-10 класаў з курсантам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Грыгор'евым Канстанцінам. Дзеці даведаліся, што асноўнымі структурнымі падраздзяленнямі Акадэміі з'яўляюцца факультэты, якія прымаюць абітурыентаў са школьнай лавы. Школьнікі атрымалі інфармацыю аб тым, якіх спецыялістаў рыхтуюць на кожным з гэтых факультэтаў, у якіх галінах грамадзянскай сферы можна прымяніць атрыманыя ў Акадэміі веды. Працягласць навучання ў сярэднім складае 4 гады. Курсанты навучаюцца на бюджэтнай форме, атрымліваюць годную стыпендыю. Па заканчэнні прысвойваецца афіцэрскае званне лейтэнант. У дыялогу было шмат любові да Радзімы і гонару за сваю справу.

Фота

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.