Ранішнік у дзіцячым садзе

Дата: 22 декабря 2023 в 16:50, Обновлено 26 декабря 2023 в 16:57
41 просмотр

Усе дзеці з нецярпеннем чакаюць набліжэння Новага года. А мы, дарослыя, стараемся зрабіць для іх гэтае свята як мага ярчэй. Надышла пара навагодніх ранішнікаў.
22.12.2023 г.у ДУА "Канкавіцкая сярэдняя школа" для малых рознаўзроставай групы і першага класа прайшоў навагодні ранішнік. На свяце дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа ў пошуках падарункаў, згубленых Снегавіком. Хлопцы былі ў захапленні, калі Дзед Мароз і Снягурка падарылі ім навагоднія падарункі.
Свята ў дзіцячым садзе-гэта заўсёды звонкі смех дзяцей, мора усмешак і весялосці. Ранішнік атрымаўся яркім, вясёлым, займальным.
Дзеці атрымалі велізарнае задавальненне!

Фота

Відэа

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.