Стварэнне сімвала года Дракона на ГПД

Дата: 15 декабря 2023 в 16:02, Обновлено 26 декабря 2023 в 16:07
29 просмотров

У надыходзячым 2024 годзе галоўным заступнікам задыякальнага круга стане магутны і энергічны цмок. Як задобрыць міфічную жывёлу і прыцягнуць у сваё жыццё поспех і дабрабыт не па чутках ведаюць навучэнцы "Канкавіцкай сярэдняй школы". Яны стварылі сімвал года з прыроднага матэрыялу ў творчай майстэрні з выхавальнікам ГПД і ўсталявалі яго на ганку школы. З сённяшняга дня сімвал надыходзячага года вітае навучэнцаў і работнікаў школы і дорыць добры настрой.

Фота

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.