Узнагароджванне шматдзетнай маці  Васілец Юліі Анатольеўны!

Дата: 14 октября 2023 в 14:07, Обновлено 14 октября 2023 в 14:12
Автор: Хамец В. В.
58 просмотров

 Узнагароджванне шматдзетнай маці 

Васілец Юліі Анатольеўны!

А мы працягваем знаёмства з нашымі цудоўнымі жанчынамі-маці, тымі, для каго шматдзетнасць - шчаслівая лёсавызначальная зорка, якая вядзе па жыцці да жаночага шчасця, бясконцай радасці і шчырай любові.
Юлія Антонаўна Васілец жыве і працуе ў Конкавічах. Лабарант у мясцовай школе - яна заўсёды побач са сваімі дзецьмі, а іх у жанчыны трое. Юлія Анатольеўна, і гэта не сакрэт, цудоўны, адказны работнік і любячая, клапатлівая маці.
Да выхавання дзяцей у сям'і Васілец падыходзяць таксама адказна, з разуменнем рэагуюць бацькі на дзіцячае свавольства і строга пытаюць за выкананне дамашніх абавязкаў і клопат старэйшых за малымі, далучаюць дзяцей да спорту і мастацтва. Таму, відаць, у дзяцей так шмат захапленняў, на якія бацькі не шкадуюць ні фінансавых сродкаў, ні ўласнага вольнага часу.
Сям'я жыве ў любові і павазе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.