Прафілактычная гутарка з Шыленковым С.А.

Дата: 29 сентября 2023 в 12:08, Обновлено 4 октября 2023 в 09:32
Автор: Хамец В. В.
74 просмотра

29 верасня 2023 года адбылася сустрэча навучэнцаў школы з начальнікам ІСН Петрыкаўскага РАУС Шылянковым Сяргеем Аляксандравічам, які правёў прафілактычную гутарку аб паводзінах навучэнцаў у пазаўрочны час, аб прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетніх. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням аб недапушчэнні ўжывання алкаголю, наркатычных рэчываў.Акцэнтаваў увагу на адказнасці за крадзяжы. Асобнай тэмай была "Прафілактыка гвалту ў адносінах непаўналетніх". Сяргей  Алаксандравіч паведаміў непаўналетнім аб тым, як захаваць сябе ад гвалту. Расказаў аб нумарах тэлефонаў, па  якіх можна звярнуцца за дапамогай.
Таксама Сяргей Аляксандравіч спыніўся на неабходнасці выканання навучэнцамі правілаў асабістай бяспекі на вуліцы ў цёмны час сутак. Распавёў пра найбольш часта здзяйсняюцца правапарушэннях, прывёў канкрэтныя прыклады.
Хлопцы з вялікай увагай слухалі яго і атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавяць. Хочацца спадзявацца, што дадзенае мерапрыемства не прайшло дарма, і хлопцы запомнілі, што іх жыццё залежыць толькі ад іх саміх…
Напрыканцы Сяргей Аляксандравіч пажадаў навучэнцам не дапускаць правапарушэнняў і захаваць сваю біяграфію без пастаноўкі на ўлік.
# Конкавіцкаясш

Фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.