Экскурсія. Помнік на месцы лагера Дулаг-121

Дата: 8 сентября 2023 в 12:12, Обновлено 8 сентября 2023 в 20:15
Автор: Хамец В. В.
36 просмотров

Яшчэ адным пунктам наведвання падчас паездкі ў Гомель навучэнцы "Конкавіцкай СШ" вызначылі для сябе помнік загінулым ваеннапалонным лагера смерці "Дулаг-121" - знакавае месца для Гомеля. Перад паездкай хлопцы з кіраўнікамі ВПВ вывучылі гістарычныя факты і відэаматэрыялы, заснаваныя на дакументах, прадстаўленых Генеральнай пракуратурай па расследаванні справы аб "генацыдзе". У 1941-1943 годзе лагер размяшчаўся ў цэнтры горада, цяпер тут абутковая фабрыка "Праца", Плошча Паўстання і футбольны стадыён "Цэнтральны". Але ў 1941 годзе ў былых вайсковых стайнях быў створаны перасыльны лагер савецкіх ваеннапалонных, які фактычна стаў лагерам смерці. "Нямецка-фашысцкія захопнікі за перыяд акупацыі Гомеля знішчылі да 140 000 савецкіх грамадзян, у тым ліку да 30 000 мясцовых жыхароў і не менш за 100 000 савецкіх ваеннапалонных"- было адзначана падчас расследавання справы.
# мыпомнім

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.