Аздараўленчы лагер "МАКСІМУМ",5 дзень

Дата: 8 июля 2023 в 16:21, Обновлено 10 июля 2023 в 16:52
Автор: Хамец В. В.
88 просмотров

Аздараўленчы лагер "МАКСІМУМ", ліпень, 5 дзень

Да пятага  дня лагера выхаванцы рыхтаваліся асабліва. Але па пачатку. З самай раніцы, калі ўсе дзеці яшчэ спяць і бачаць салодкія сны, нашы выхаванцы ўжо збіраюцца ў лагеры. Пасля ранішняй зарадкі  дзеці паснедалі і пабеглі на турнір па стральбе.Гэта любяць не толькі хлопцы, але і дзяўчынкі. Затым выхаванцы збіраліся ў паход: на рыбалку. Хлопчыкі асабліва любяць гэтую забаву. Удалося нават злавіць некалькі рыбак. Радасныя вярталіся юныя рыбакі ў лагер на абед.Пасля абеда - прагляд цікавага фільма. Не засталася ў баку і ваенная страявая падрыхтоўка. Да "ЗАРНІЦЫ" рыхтуемся зараней. Разам з нашымі выхаванцамі ў школу прыходзяць дзеці-практыканты: вучні 5 і 6 класаў. Сёння быў апошні дзень практыкі. Рабяты працавалі на клумбах у дзіцячым садку. Папрацавалі на славу!

ФОТААЛЬБОМ

ВІДЭАРОЛІК 5дзень

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.