Аздараўленчы лагер "МАКСІМУМ", 4 дзень

Дата: 7 июля 2023 в 15:46, Обновлено 19 июля 2023 в 10:26
Автор: Хамец В. В.
70 просмотров

"МАКСІМУМ", ліпень, 4 дзень

Чацвёрты дзень аздараўленчага лагера "МАКСІМУМ"  пачаўся звычайна: сустрэча выхаванцаў і ранішняя зарадка пад музыку. Пасля сняданка выхаванцы вучыліся, як трэба правільна адзявацца ўлетку. Цікавымі і займальнымі былі настольныя гульні. Ёсць дзе паразважаць! Дарэчы, дзеці наогул не хочуць гуляць у камп'ютары. Іх  не цягне нават. Лепей пабегаць на свежым паветры! На спартыўным часе хлопцы і дзяўчаты спрачаліся ў Першынстве па тэнісу. Сёння адбылася сустрэча з прадстаўніком ДАІ Стракачом В.Я., які паведаміў выхаванцам пра правілы язды на электрасамакатах і веласіпедах. Пасля абеда па плану прагляд цікавага кінафільма. У канцы дня юныя турысты вучыліся раскладаць вогнішча.

ФОТААЛЬБОМ

ВІДЭАРОЛІК 4 дзень

ВІДЭАРОЛІК 2, 4 дзень

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.