Адараўленчы лагер "МАКСІМУМ", 1 дзень

Дата: 4 июля 2023 в 14:41, Обновлено 8 июля 2023 в 14:42
Автор: Хамец В. В.
103 просмотра

Аздараўленчы лагер "МАКСІМУМ", ліпень, 1 дзень

4 ліпеня, у аўторак,  аздараўленчы лагер "МАКСІМУМ" сустрэў сваіх выхаванцаў. Але гэта не простыя выхаванцы. Адначасова гэта удзельнікі нашага  валанцёрскага  атрада "Клопат". Усе падлеткі цікавага ўзросту). Чым жа займаліся нашы рабяты? Спачатку іх сустрэлі  ў лагеры выхавацелі. На свежым паветры і пад сонечнымі прамянямі дзеці займаліся ранішняй зарадкай, абуджалі свае арганізмы. Потым выхаванцаў чакаў смачны сняданак. Але не ўсім хацелася есці з раніцы. Пасля сняданка дзеці займаліся настольнымі гульнямі. Выхавацелі правялі інструктаж правілаў паводзін у лагеры. Пасля спартыўнага часу хлопцы і дзяўчаты афармлялі сваю атрадную газету.Як заўсёды ў 13.00 - абед! Потым выхаванцы абмяркоўвалі прагледжаны фільм, выказвалі свае думкі. На занятку па турызму хлопцы і дзяўчаты вучыліся вязаць вузлы. Напрыканцы дня дзеці весела гулялі на свежым паветры .

ФОТААЛЬБОМ

ВІДЭАРОЛІК 1

ВІДЭАРОЛІК2

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.