Аздараўленчы лагер "Ветразь надзеі", дзень дзевяты

Дата: 21 июня 2023 в 12:41, Обновлено 26 июня 2023 в 21:27
Автор: Хамец В. В.
75 просмотров

Жыццё ў лагеры "Ветразь надзеі" б'е ключом. Пачаўся дзень з відэа-чэленджа "На зарадку станавіся". Далей дзеці сустрэліся з доктарам і паўдзельнічалі ў хвілінцы здароўя "Як абараніць сябе ад інфекцыйных захворванняў", а гэтак жа  ў практыкуме "Першая дапамога пры траўмах і іншых пашкоджаннях". У межах Тыдня моладзі хлопцы паспаборнічалі ў спартыўнай эстафеце "Мы непераможныя". Яркай і запамінальнай падзеяй стаў для дзяцей "Фестываль патрыятычнай песні". Лаканічным завяршэннем дня стала падарожжа ў Конкавіцкі СДНТ. Запамінальным стала экскурсія ў новую музейную комнату, конкурсная  праграма, а  таксама ўдзел у круглым стале "Пад ветразем свету і стварэння".

Фотаальбом

Відэа Эстафета "Мы непераможныя"

Відэаролік "Фестываль патрыятычнай песні"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.