Аздараўленчы лагер "Ветразь надзеі". Дзень трэці

Дата: 14 июня 2023 в 12:53, Обновлено 14 июня 2023 в 15:58
Автор: Хамец В. В.
86 просмотров

Яшчэ  адзін  вясёлы  дзень праходзіць ў лагеры  "Ветразь  надзеі". Ён пачаўся з віншавання імянінніка Несцярчука Кірыла. Нават сама Сімка з мультфільма "Фіксікі" прыляцела павіншаваць Кірыла. Далей дзеці адправіліся ў краіну палезных напояў, паспрабавалі рабіць карысныя морсы з садавіны і ягад. Наведалі практычны занятак, на  якім  даведаліся аб сродках выратавання на вадзе і папрактыкаваліся ў прымяненні навыкаў  выратавання. А  кульмінацыйнай кропкай стала акцыя "Чыстыя берагі вадаёмаў маёй краіны". Дзеці з дапамогай  выхавацелей стварылі анлайн плакат "Беражыце  прыроду", на  якім  размешчаны кюар-код, атсканіраваўшы  які, можна даведацца аб месцах  раздзельнага збора смецця ў аграгарадку Конкавічы. Гэты плакат дзеці размясцілі на  беразе  ракі  Прыпяць.

Фотаальбом Дзень трэці

Фотаальбом "Дзень імянінніка"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.