Аздараўленчы лагер "АЛІМПІЙЦЫ", восьмы дзень, 09.08.2022

Дата: 9 августа 2022 в 16:21, Обновлено 16 августа 2022 в 12:55
Автор: Хамец В. В.
94 просмотра

Аздараўленчы лагер "АЛІМПІЙЦЫ", восьмы дзень, 09.08.2022

Восьмы дзень лагера, 9 жніўня, пачаўся як заўсёды з дынамічнай зарадкі. Пасля яе выхаванцы паўтарылі правілы абыходжання з агнём. На Спартыўным часе выхаванцы паспаборнічалі ў падняцці гантэль на вынослівасць. Затым было арганізавана Першынство па піянерболу. Пасля гэтага выхаванцы адправіліся на экскурсію на мехдвор ААТ "Пціч-Агра". Перад абедам дзеці паспелі яшчэ правесці Акцыю "Хто, калі не мы?" і пазбіралі смецце па вуліцах. Пасля абеду для выхаванцаў быў арганізаваны прагляд мультфільмаў на спартыўную тэматыку.

ФОТААЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.