Прафілактычны тыдзень

Дата: 17 февраля 2022 в 20:11, Обновлено 22 февраля 2022 в 12:00
Автор: Хамец В. В.
157 просмотров

У межах «Прафілактычнага тыдня» 14.02.2022 года арганізаваны круглы стол «Злачынствы супраць палавой недатыкальнасці. Ст.166-170 КК РБ». Разгледжаны прававы бок і адказнасць за ўчыненне злачынстваў у адносінах да непаўналетніх. Дзеці азнаёміліся з нумарамі тэлефонаў, па якіх можна звяртацца ў цяжкіх сітуацыях, а таксама з нумарамі тэлефонаў экстраных псіхалагічных службаў.

15.02 дзяўчынкі і хлопчыкі паўдзельнічалі ў практыкумах "Што трэба ведаць падлетку, каб не стаць ахвярай гвалту?". Прайгралі сцэнарыі паводзін у сітуацыях, якія пагражаюць здароўю і жыццю.

<pre style="text-align: justify;"> 16.02 праведзены трэнінгавыя заняткі «Абарані сябе! Правілы бяспечных паводзін у сітуацыі крымінагеннага характару».</pre> <pre style="text-align: justify;"> 17.02 арганізавана канферэнцыя для дзяўчынак з удзелам урача-гінеколага Петрыкаўскай ЦРБ Абель А.С. «Прафілактыка ранніх палавых сувязяў, ІППШ, абортаў».</pre> <pre style="text-align: justify;"> 18.02 праведзены заняткі для юнакоў, накіраваныя на выхаванне канструктыўных паводзін, «Прафілактыка жорсткага абыходжання ў дачыненні да супрацьлеглага полу».</pre> <pre style="text-align: justify;"> 19.02 адбылася актуальная размова «Скажам НЕ гвалту» з раздачай памятак і інфармацыйных буклетаў прафілактычнага характару.</pre>

Відэа: https://youtu.be/9MyJaMACzzc

Фотаальбом: https://konkovichi.schools.by/photoalbum/919707

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.