Школьная субота 29.01.2022

Дата: 29 января 2022 в 12:27, Обновлено 29 января 2022 в 13:30
Автор: Хамец В. В.
106 просмотров

У шосты школьны дзень, суботу 29 студзеня, дзень пачаўся з трэніровачнага  занятка кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання. Хлопчыкі і дзяўчынкі трэніравалі свае навыкі па стральбе, якія ў хуткім часе спатрэбяцца на спаборніцтве. Іншыя навучэнцы ў гэты час наведвалі аб'яднанні па інтарэсах "Сувенір", дзе займаліся вышываннем, і аб'яднанне па інтарэсах "Юны эколаг". Выхаванцы аб'яднання прынялі ўдзел у анлайн-віктарыне "Экалогія. Жывая прырода", дзе вучні занялі 8 месца.Затым вучні старэйшых класаў таксама прынялі ўдзел у экалагічным квізе "Мой ласкавы гадаванец". Вынікам удзелу стала 3 месца.Віншуем нашых удзельнікаў. Пасля гэтых заняткаў навучэнцы наведалі брэйн-рынг "Харчаванне і здароўе" у бібліятэцы.  Актыўныя піянеры прынялі ўдзел у  абласным этапе "Піянерскі квіз" і занялі чацвёртае месца. Акрамя гэтага па суботам, як заўсёды, таленавітыя вучні рыхтуюцца да алімпіяды.

ФОТААЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.