Аздараўленчы лагер "Навагоднія падарожнікі". Дзень чацвёрты

Дата: 30 декабря 2021 в 12:04, Обновлено 3 января 2022 в 10:35
Автор: Хамец В. В.
115 просмотров

Дзень ў аздараўленчым лагеры пачаўся з зарадкі. Потым  прайшла  хвілінка  здароў'я "Складаемыя здароў'я". Затым дзеці пагулялі ў інтэрактыўную гульню "Нашы  сябры - дарожныя знакі". На  спартыўным часе дзеці паспаборнічалі на  мерапрыемстве "Вясёлая скакалка". Далей выхаванцы наведалі час зносін "Традыцыі святкавання Новага  года ў Францыі". Пасля смачнага  абеда, адпачыўшы ў час кніжнай хвілінкі, дзеці з новымі сіламі паўдзельнічалі ў спаборніцтвах па шахматам і па валейболе. Напрыканцы дня яны наведалі Майстэрню Дзеда Мароза і намалявалі навагодні плакат. 

 Фотаальбом: https://konkovichi.schools.by/photoalbum/898130

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.