Аздараўленчы лагер "Навагоднія падарожнікі". Дзень першы

Дата: 27 декабря 2021 в 15:51, Обновлено 28 декабря 2021 в 11:01
Автор: Хамец В. В.
124 просмотра

27.12.2021 года распачаў сваю  работу  школьны аздараўленчы  лагер "Навагоднія  падарожнікі". Ён пачаўся  з вясёлай зарадкі. Далей адбылося  арганізацыйнае мерапрыемства-сход "Добры дзень, лагер!". У  Школе  бяспекі, дзеці  паўдзельнічалі ў гульні "Мы  і наша  бяспека". Пасля  сытнага  абеду выхаванцы правялі аперацыю "Утульнасць", дзе аформілі атрадны  куток і выбралі актыў.  Пасля  гэтага  даведаліся пра  тое, чым  будуць займацца дзеці ў гэту  лагерную змену. На  спартыўным  часе дзеці  паказалі  свае  здольнасці  і  магчымасці. Напрыканцы дня выхаванцы адпачылі за  выкананнем цікавых вырабаў з бумагі. Так з'явіліся прыгожыя снягурка і сняжынкі.

 Фотаальбом: https://konkovichi.schools.by/photoalbum/895316

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.