Школьная субота 04.12.2021 г.

Дата: 4 декабря 2021 в 12:22, Обновлено 6 декабря 2021 в 16:22
Автор: Хамец В. В.
145 просмотров

Дзень прафілактыкі правапарушэнняў

У шосты дзень школьнага тыдня, 4 снежня, амаль усе мерапрыемствы былі накіраваны адной тэме - Прафілактыцы правапарушэнняў. З самай раніцы ў школьным музеі адбыўся экскурсійны маршрут для навучэнцаў ДУА "Пціцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа". Потым у спартыўнай зале быў арганізаваны сяброўскі матч па баскетболу паміж навучэнцамі нашай установы адукацыі  і навучэнцамі ДУА "Пціцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа". Акрамя гэтага выхаванцы займаліся ў аб'яднаннях па інтарэсах, рыхтаваліся да алімпіяд, наведалі літаратурна-музычную гадзіну "Незабыўны Максім Багдановіч" у бібліятэцы. На прыканцы шостага дня была арганізавана пазнавальная гульня "Аўкцыён прававых ведаў".

ФОТААЛЬБОМ

Фотаальбом "Матч па  баскетболу Конкавічы-Пціч" https://youtu.be/8yWJwjvRIfA

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.