Школьная субота 27.11.2021 г.

Дата: 27 ноября 2021 в 16:03, Обновлено 29 ноября 2021 в 12:35
Автор: Хамец В. В.
132 просмотра

Дзень прафілактыкі СНІДу

У шосты дзень школьнага тыдня, 27 лістапада, амаль усе мерапрыемствы былі накіраваны адной тэме - Прафілактыцы СНІДу. З самай раніцы спартыўная зала напоўнілася дзіцячымі галасамі. Усе дзеці спяшаліся пазаймацца спортам і ўмацаваць сваё здароўе.Хто ў тэніс, хто ў валейбол. Акрамя гэтага выхаванцы займаліся ў аб'яднаннях па інтарэсах, рыхтаваліся да алімпіяд, наведалі выставу ў бібліятэцы.На прыканцы шостага дня была арганізавана пазнавальная гульня "Чароўная краіна Здароўя". А таксама сярод бацькоў быў арганізаваны і праведзены гімнастычны бум "У здаровым целе - здаровы дух".

ФОТААЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.