Аздараўленчы лагер "Экаляты - 2021". Другая змена. Дзень шаснаццаты. 22.07

Дата: 22 июля 2021 в 08:56, Обновлено 23 июля 2021 в 10:53
Автор: Хамец В. В.
220 просмотров

Сёння, 22 ліпеня, юныя экаляты зранку, пасля смачнага сняданку,  удасканалілі свае веды на  віктарыне па правілах паводзін веласіпедыстаў. Не сакрэт, амаль усе выхаванцы ўмеюць кіраваць гэтым транспартным сродкам,  менавіта  гэтыя навыкі і дэманстравалі выхаванцы на спартыўнай станцыі квэст-гульні "Разумны веласіпедыст". І далей дзеці з задавальненнем таксама прайшліся па  іншым  станцыям квэст-гульні.  Пасля гэтага выхаванцы адправіліся на спартыўнае мерапрыемства. Потым правялі навуковую канферэнцыю "Экасістэмы Беларусі" ў віртуальным фармаце. Пасля абеду адбыўся прагляд тэматычнага кінафільма з павучальным эфектам. Напрыканцы дня дзеці адпачылі як заўсёды на свежым паветры за настольнымі гульнямі.

І як заўсёды, глядзі нашы фотаздымкі і цікавыя відэаролікі! )

Відэаролік. Экаляты вывучаюць ПДД

ФОТААЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.