Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

Дата: 11 января 2021 в 10:29, Обновлено 12 января 2021 в 10:58
Автор: Хамец В. В.
121 просмотр

      У Беларусі зацверджана абноўленая выява дзяржаўнага герба. На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны закон № 83-3 ад 4 студзеня аб змене закона "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь". Ён уступіў у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

      Законам зацверджаны новы знешні выгляд Дзяржаўнага герба. У ім змененая форма каласоў. Контур краіны стаў залатым, а не зялёным. Памяняліся малюнкі канюшыны і лёну. На зямным шары ў ніжняй частцы ўдакладнены контуры мацерыкоў, таксама зменены іх колер. Пры гэтым сам шар трохі павярнуўся, цяпер на ім больш Еўропы і менш Расіі. Аб гэтым і пагутарылі навучэнцы 5-6 класаў са сваімі класнымі кіраўнікамі.

                       Папярэдняя                                                           Новая

     

     

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.