Энэргамарафон - 2020

Дата: 26 ноября 2020 в 16:25, Обновлено 26 ноября 2020 в 17:58
Автор: Хамец В. В.
89 просмотров

"Энэргамарафон - 2020"

У  школе  праведзена  акцыя «Зберажы энэргію сваёй школы».
У цяперашні час энергазберажэнне - адна з прыярытэтных задач. Гэта звязана з дэфіцытам асноўных энергарэсурсаў, нарастаючым коштам іх здабычы, а таксама з глабальнымі экалагічнымі праблемамі.
Для эканоміі электраэнергіі дастаткова прыняць простыя і даступныя меры, а таксама выконваць некаторыя правілы.
У якасці доказу таго, навучэнцы прывялі ў прыклад простыя і эфектыўныя спосабы эканоміі электраэнергіі, якія можна ўжываць непасрэдна ў школе.
Работа выканана на беларускай мове. Вучні прымалі непасрэдны ўдзел у распрацоўцы ўлёткі, ідэй фота, правялі конкурс слоганаў. Па выніках конкурсу лепшыя слоганы былі размешчаны на ўлётцы.

ФОТААЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.