"Краіна сяброў". Дзень другі (31.03.2020)

Дата: 31 марта 2020 в 19:24
Автор: Хамец В. В.
165 просмотров

Другі дзень лагера пачаўся з зарадкі. Далей выхаванцы абмеркавалі на хвілінцы здароўя "Як засцерагчыся ад прастуды", а таксама паразмаўлялі аб правілах паводзін на дарозе ў рамках Школы Асцярожнасці. У спартыўнай зале навучэнцы пераканаліся ў тым, што сіла ў сапраўдным сяброўстве. Пасля цяжкіх фізічных спаборніцтваў выхаванцы адпачылі ў камп'ютарным класе за інтэлектуальнай гульнёй. Пасля смачнага абеда дзеці паслухалі мастацкі твор на "Кніжнай хвілінцы". Потым прынялі ўдзел ў гульнёва-конкурснай праграме "Кожнаму павінна быць ясна - катацца на дарозе небяспечна". На прыканцы дня выхаванцы пагулялі ў гульню па ПДР "Зялёны, жоўты, чырвоны".

(Глядзіце фота па ссылцы https://konkovichi.schools.by/photoalbum/633270)

 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.