Дзень юнага логіка, занятак псіхолага

Дата: 17 марта 2020 в 13:13
Автор: Хамец В. В.
187 просмотров

Дзень юнага логіка
 17 сакавіка  з мэтай згуртавання класных калектываў і ўзняцця настрою ў нашай школе прайшоў «Дзень юнага логіка». Навучэнцам былі прапанаваны лагічныя задачкі, якія ім неабходна было вырашыць за два перапынка. Школа ажывілася і рашэнні былі атрыманы ўжо праз ўрок. У лагічны працэс былі ўключаны і хлопцы, і настаўнікі. Самымі знаходлівымі аказаліся хлапчукі 7 класа, якія адпаведна і занялі прызавыя месцы і былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі. Бо лагічныя задачкі - гэта своеасаблівая «гімнастыка для розуму», сродак для самаразвіцця. Развівайцеся на здароўе!

Пераадольваем трывогу
Сярод навучэнцаў малодшых класаў педагогам-псіхолагам праведзены трэнінгавыя заняткі, накіраваныя на зніжэнне ўзроўню трывожнасці па праграме "Праменьчык святла". Былі выкарыстаныя элементы дыягностыкі і навучанне псіхагімнастыцы.

    

    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.