Рэспубліканская Гадзіна памяці - пісьмовы ўрок "Каханне і подзвіг"

Дата: 10 февраля 2020 в 15:31, Обновлено 11 февраля 2020 в 20:53
Автор: Хамец В. В.
215 просмотров

10.02.2020 г. навучэнцы 5 - 9 класаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскай Гадзіне памяці - пісьмовым ўроку "Каханне і подзвіг».

Гадзіна памяці была прысвечана гісторыі кахання ваеннай медсястры Зінаіды Тусналобавай і афіцэра Чырвонай Арміі Іосіфа Марчанка, а ў іх персаналіях ўсім савецкім юнакам і дзяўчатам, мужчынам і жанчынам ваеннай пары, якія захавалі ў цяжкіх умовах барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і любоў да Айчыны і да сваіх жонак і нявест, мужчын і жаніхоў. Зінаіда і Іосіф былі камсамольцамі, потым камуністамі, актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці. Любоў і сям'ю яны захавалі да канца жыцця.

Зінаідзе Тусналобавай ў 1957 годзе было прысвоена за баявыя заслугі званне Героя Савецкага Саюза і яшчэ яна была ўдастоена вышэйшай узнагароды Міжнароднага Чырвонага Крыжа медалі Флорэнс Найтынгейл.

На прыкладзе жыццёвага подзвігу Зінаіды Тусналобавай - Марчанка, хлопцы дакрануліся не толькі да ваенных падзей, але і даведаліся, што выжыць у такі складаны час дапамагала каханне.

   

   

  

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.