Адзіны дзень бяспекі!

Дата: 27 августа 2019 в 09:31
290 просмотров

З 1 верасня на ўсёй тэрыторыі Беларусі стартуе акцыя "Адзіны дзень бяспекі», якая працягнецца 10 дзён. У рамках акцыі ва ўсіх рэгіёнах краіны, у тым ліку і ў Петрыкаўскім раёне, адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

 У перыяд правядзення акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы абвесткі ў тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспеку правядзення эвакуацыі са сваіх будынкаў.
 У рамках «Адзінага дня бяспекі» ў Петрыкаўскім раёне будуць арганізаваны урокі бяспекі для дзяцей, выступленні ў працоўных калектывах, у падраздзяленнях МНС пройдуць Дні адчыненых дзвярэй, а таксама конкурсы на лепшую творчую працу, прысвечаную пытанням бяспечнай жыццядзейнасці, тэматычныя канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя імпрэзы.
 У акцыі "Адзіны дзень бяспекі» прымуць удзел усе аддзяленні органаў дзяржаўнага кіравання (пракуратура, РАНС, РАУС, энерга, ахова здароўя, адукацыі, сацабарона, райжылкамгас, культура) і мясцовыя органы ўлады. Таксама актыўны ўдзел прымуць розныя арганізацыі і грамадскія аб'яднанні. Задачы «Адзінага дня бяспекі» - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.